Урад зацвердзіў пералік міжнародных спартыўных мерапрыемстваў на 2019



Пералік міжнародных спартыўных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь у 2019 годзе, зацверджаны пастановай Савета міністраў № 907 ад 17 снежня, паведамляе прэс-служба ўрада.

Так, з 1 па 9 студзеня пройдзе XV Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз прэзідэнта Беларусі, з 21 па 27 студзеня — чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні на каньках.

Міжнародны біятлонны фестываль „Гонка легенд” запланаваны на 16—19 лютага. У гэты ж час пройдуць спаборніцтвы адкрытага чэмпіянату Еўропы па біятлоне.

З 19 па 27 жніўня ў Менску пройдзе чэмпіянат свету па летнім біятлоне. Менскі міжнародны паўмарафон пройдзе 8 верасня. На лістапад і снежань запланаваны міжнародныя спаборніцтвы па танцавальным спорце Alliance trophy — 2019 і адкрыты Кубак СНД — Кубак свету па таэквандо.

Усяго ў 2019 годзе Беларусь прыме каля сотні міжнародных спартыўных мерапрыемстваў.

belapan.by