US Open: Арына Сабаленка выйшла ў 1/8-ю фіналу



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка працягвае „здымаць скальпы” з элітных суперніц. У матчы трэцяга раўнду адкрытага чэміяната ЗША Сабаленка сустракалася з пятай ракеткай свету чэшкай Петрай Квітавай. Паядынак завяршыўся з лікам 7:5, 6:1 на карысць беларускі.

Сустрэча Сабаленкі з Квітавай доўжылася 1 гадзіну 25 хвілін. 

Іншая прадстаўніца Беларусі Аляксандра Сасновіч свой матч 3 раўнду праваліла. Яна без змагання атрымала два „абаранкі” ад Наомі Осакі (19-й ракеткі свету) з Японііі – 0:6, 0:6. Менавіта з Осакай сутрэнецца ў 1/8-й фіналу далей Арына Сабаленка.

Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка днём раней зачахліла ракетку пасля сустрэчы з амерыканакай Слоан Стывенс, мінулагодняй пераможцай турніру.

Беларускае Радыё Рацыя