Валейбалісткі „Менчанкі” завяршылі еўракубкавы сезон



Саступіўшы па суме двух матчаў французскай камандзе „Валеро Ле-Канэ” ў 1/16 фіналу Кубка ЕКВ, валейбалісткі „Менчанкі” завяршылі выступленне ў гэтым турніры. Паядынак у Францыі завяршыўся з лікам 1:3 (26:28, 28:26, 17:25, 26:28). Лепшым бамбардзірам сустрэчы стала гулец „Менчанкі” Вікторыя Сакрэтава – 31 ачко. Яе аднаклубніца Надзея Столяр прызнана лепшай блакуючай сустрэчы, а яшчэ адзін гулец беларускай каманды Таццяна Маркевіч – лепшай прымаючай.

Біёнчык з’яўляецца асноўным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера менскага „Дынама”

36-гадовы галоўны трэнер «Гомеля» Іван Біёнчык з’яўляецца асноўным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера менскага «Дынама», паведамляе журналіст Іван Іваноў. Цяпер выконваючым абавязкі галоўнага трэнера «бела-блакітных» працуе Арцём Чалядзінскі. Біёнчык з 2020 года з’яўляецца галоўным трэнерам „Гомеля”.

„Мяшкоў Берасце” застаўся на 8-м месцы ў групе А гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

Гандбалісты клуба „Мяшкоў Берасце” засталіся на апошнім, восьмым, месцы папярэдняй групы А Лігі чэмпіёнаў пасля стартавых сустрэч другой паловы турнірнай дыстанцыі. У гасцявым паядынку 8-га тура чэмпіёны Беларусі прайгралі ў харвацкай сталіцы яшчэ аднаму аўтсайдэру гэтай групы „Заграбу” з вынікам 24:31. Аднаасобным лідарам групы А стаў французскі „Манпелье”, які перамог на сваёй арэне нарвежскі „Эльверум” з вынікам 39:32.

„Рывер Плейт” 36-ы раз стаў чэмпіёнам Аргенціны

„Рывер Плейт” разграміў „Расінг” у 22-м туры чэмпіянату Аргенціны (4:0). Каманда на 12 ачкоў адарвалася ад найбліжэйшага праследавацеля і гарантавала сабе першае месца па выніках турніру. „Рывер Плейт” 36-ы раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Аргенціны. Ён з’яўляецца рэкардсменам краіны па гэтым паказчыку. На другім месцы „Бока Хуніёрс” з 28 тытуламі.

Беларускае Радыё Рацыя