Валейбалісткі „Мінчанкі” стартавалі з перамогі ў Кубку ЕКВ



Валейбалісткі „Мінчанкі” стартавалі з выязной перамогі з лікам 3:1 (25:15, 25:15, 11:25, 25:23) над сербскім „Адзінствам” у 1/16 фіналу Кубка Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола.

Беларускі ўпэўнена кантралявалі ход гульні ў першых дзвюх партыях. Дзеянні ў нападзенні і абароне „Мінчанкі” былі значна больш пераканаўчыя, чым у гаспадароў пляцоўкі. Падапечныя Віктара Ганчарова толькі ў прыёме мяча дапускалі шмат памылак, з-за чаго і ўступілі ў трэцім сэце – 11:25. На падачы ў „Адзінства” вызначылася Эмілія Атанасьевіч, якая зарабіла чатыры эйсы. Лідар беларусак Аксана Кавальчук і ігрок маладзёжнай зборнай Ганна Грышкевіч не далі магчымасці перахапіць ініцыятыву сербкам. Беларускі ўпэўнена згулялі на блоку ў праведзеным матчы, зарабіўшы ў гэтым кампаненце 16 ачкоў. З агульнай колькасці балаў на блоку – 9 на рахунку дыяганальнай Аксаны Кавальчук і пасуючай Вольгі Пальчэўскай.

Матч у адказ 1/16 фіналу Кубка ЕКВ адбудзецца 10 студзеня ў палацы спорту „Уручча”.

Мужчынскія валейбольныя клубы менскі „Будаўнік” і салігорскі „Шахцёр” правядуць свае матчы на еўраарэне 20 снежня. Сталічная каманда прыме ў гэты дзень „Лазану” (у першым матчы „Будаўнік” уступіў – 2:3), гарнякі ў Магілёве сустрэнуцца з фінскім „Харыкаані”. Першы матч завяршыўся перамогай салігорскай каманды – 3:0. Перад гэтымі матчамі лепшыя мужчынскія каманды 15 і 16 снежня ў мінскім спарткомплексе МАПІД разыграюць Кубак Беларусі, які заўсёды праходзіць у відовішчнай і бескампраміснай барацьбе.

belta.by