У Беластоку пачаўся валейбольны турнір польскіх і беларускіх студэнтаў



Жаночыя каманды з Баранавічаў і Гародні бяруць удзел ў першым міжнародным турніры па валейболе сярод ўніверсітэтаў памежжа. Пераможца турніра атрымае кубак рэктара Універсітэта ў Беластоку.

Беларусь ў спаборніцтвах прадстаўляе каманда Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кажа яе трэнер Станіслаў Лісоўскі.

 – Гэта каманда, з якой я прыехаў, усе студэнткі Гарадзенскага ўніверсітэту з розных факультэтаў. Турнір, які арганізаваў Беластоцкі ўніверсітэт – гэта першы турнір па-за межамі нашай Рэспублікі Беларусь. Такая ўмова ёсць толькі паміж Расеяй і Беларуссю.

Апрача каманды з Гародні ў турніры бяруць удзел дзяўчаты з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Універсітэта ў Беластоку, Беластоцкага палітэхнічнага інстытута і Медыцынскага ўніверсітэта ў Беластоку. Сетка ўніверсітэтаў памежжа ўзнікла ў 2013 годзе. Яе мэта развіваць міжнародныя кантакты між ВНУ у галіне навукі, культуры і спорту.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя