Валявая вікторыя Аляксандры Сасновіч



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прабілася ў чвэрцьфінал турніру ў аўстралійскім Брысбене. 

У другім крузе турніру ВТА з прызавым фондам 894 700 даляраў выдаўся вельмі напружаны матч беларускі з эстонкай Анэт Контавейт. Першуя партыю Сасновіч прайграла 34-й ракетцы свету ўшчэнт – 1:6. У другім сеце назіралася ўжо зацятае змаганне. Аляксандра Сасновіч мела праблемы з нагой і ўжо збіралася здымацца з матчу, але валявымі высілкамі на тай-брэку ўсё ж „выцягнула” партыю – 7:6 (2). У трэцім сеце эстонка не вытрымала напругі і фізічнай нагрузкі і ўрэшце капітулявала. 6:3 у вырашальным адрэзку і Сасновіч у чврцьфінале!

На наступнай стадыі Аляксандра Сасновіч (88-я ракетка свету) сустрэнецца з францужанкай Алізэ Карнэ, якая мае 38-ы рэйтынг ВТА. Сустрэча пачнецца 4 студзеня  4-й гадзіне ночы па беларускім часе. 

Беларускае Радыё Рацыя