Валявая вікторыя менскіх „зуброў”



Неверагодны одыгрыш удаўся менскаму „Дынама” у чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі. На сваім лёдзе бела-блакітныя саступалі пасля двух перыядаў магнітагорскаму „Металургу” 0:3, але ў трэцім закінулі ажно 5 шайбаў і перамаглі з лікам 5:3 (!).

Шайбы ў менскага клуба закідвалі Аляксандр Кітараў і Аляксандр Паўловіч – па дзве і Яўген Лісавец. Апошнюю шайбу Паўловіч адправіў за 1 секунду да сірэны ўжо ў пустую брамку расейскай каманды. Цікава, што ўсе пяць галоў на рахунку беларусаў, што рэдка бывае апошнім часам, зважаючы на колькасць легіянераў.

Пасля 12 гульняў менскае „Дынама” набрала 14 ачкоў і займае 8-е месца Заходняй канферэнцыі КХЛ, уваходзячы ў зону плэй-оф

Беларускае Радыё Рацыя