Васіль Беразуцкі пераходзіць у трэнерскі штаб Ганчарэнкі ў „Краснадары”



Трэнер Васіль Беразуцкі пакіне маскоўскі ЦСКА і пяройдзе ў трэнерскі штаб Віктара Ганчарэнкі ў „Краснадары”, – паведамляе „Чэмпіянат”.

Ганчарэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ЦСКА 22 сакавіка, а 6 красавіка ўзначаліў „Краснадар”. Новым настаўнікам маскоўскай каманды стаў Івіца Оліч.

„Панацінаікас” упэўнена абыграў „Ханью”, Алена Леўчанка аформіла дабл-дабл

„Панацінаікас” упэўнена абыграў „Ханью” ў выязным матчы жаночага чэмпіянату Грэцыі па баскетболе – 85:68. Беларуская цэнтравая гасцей Алена Леўчанка аформіла дабл-дабл: 18 ачкоў, 10 падборў і 5 выніковых перадач за амаль паўгадзіны на пляцоўцы. „Ханья” лідзіруе ў чэмпіянаце Грэцыі, „Панацінаікас” ідзе на другім месцы.

Гол Дзяніса Палякова выратаваў „Кайрат” ад паразы ў матчы з „Каспіем”

„Кайрат”, якім кіруе беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі, згуляў унічыю з „Каспіем” у выязным матчы 5-га тура чэмпіянату Казахстана – 1:1. Адзіны гол гасцей на рахунку беларускага абаронцы Дзяніса Палякова.

Дортмундская „Барусія” больш за ўсіх у топ-5 ліг Еўропы прыцягвае да матчаў гульцоў да 21 года

Дортмундская „Барусія” больш за ўсіх у топ-5 ліг Еўропы задзейнічае футбалістаў не старэйшых за 21 год. Пра гэта паведамляе Міжнародны цэнтр спартовых даследаванняў (CIES Football Observatory). Разлік рабіўся ў працэнтных суадносінах хвілін, праведзеных маладымі футбалістамі на полі, ад агульнай колькасці гульнявога часу. У тройку сярод клубаў пяці вядучых чэмпіянатаў Еўропы па гэтым паказчыку ўваходзяць „Барусія” (28,5%, сярэдні ўзрост – 25,3), „Ніца” (24,3%, 23,5) і „Манака” (24,1 %, 25). Лепшым у Беларусі стаў „Энергетык”-БДУ.

Форвард „Манчэстэр Сіці” Серхіа Агуэра можа працягнуць кар’еру ў „Барселоне”

Форвард „Манчэстэр Сіці” Серхіа Агуэро можа перайсці ў „Барселону”. Як паведамляе Goal, агент аргентынца знаходзіцца ў Барселоне і праводзіць перамовы з каталонскім клубам. Раней стала вядома, што футбаліст пакіне манчэстэрскі клуб у канцы сезону. У бягучым сезоне 32-гадовы Агуэра правёў 15 матчаў ва ўсіх турнірах і забіў тры мячы.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: РПЛ