Васіліса Марзалюк выйграла бронзу КC па барацьбе



Беларуска Васіліса Марзалюк у вазе 76 кг выйграла бронзу на асабістым Кубку свету па жаночай барацьбе ў Бялградзе. Перамогшы ў суцяшальным паядынку францужанку Паўліну Дэніз Лекарпенцье беларуска сышлася ў сутычцы за бронзу з алімпійскай чэмпіёнкай Рыа-2016 з Канады Эрыкай-Элізабэт Уібэ, у якой выйграла з лікам 3:1.

Пятае месца заняла яшчэ адна беларуска Ганна Садчанка. Яна не справілася ў паядынку за бронзу з украінскай спартоўкай Алінай Беражной-Стаднік-Махіней, якая дамаглася датэрміновай вікторыі.

Валейбалісткі „Менчанкі” абыгралі ніжагародскую „Спарту”

Валейбалісткі „Менчанкі” абыгралі ніжагародскую „Спарту” ў матчы расійскай суперлігі. Гасцявая сустрэча завяршылася на карысць падначаленых Станіслава Салікава з лікам 3:0. Гульня праходзіла з перавагай беларускай дружыны, якая дыктавала ўмовы ў кожным з сэтаў. У выніку самымі выніковымі гульцамі ў складзе чэмпіёнак Беларусі сталі Надзея Смірнова і Маргарыта Сцепаненка. На іх рахунку па 14 пунктаў. Гэта трэцяя перамога „Менчанкі” ў расейскай суперлізе. Дзякуючы ёй каманда Станіслава Салікава паднялася на 11-е месца ў турнірнай табліцы, апярэдзіўшы чалябінскі „Дынама-Метар”, „Туліцу” і краснаярскі „Енісей”.

Кірыл Альшэўскі можа ўзначаліць берасцейскі „Рух”

Беларускі спецыяліст Кірыл Альшэўскі можа стаць галоўным трэнерам берасцейскага „Руху”. У мінулым сезоне Альшэўскі ўзначальваў БАТЭ. Пасля вылету з Лігі Еўропы спецыяліст пакінуў клуб. Тым часам беларускі хаўбек Павел Савіцкі падпісаў кантракт з „Рухам”. Апошнія тры сезоны ён правёў у берасцейскім „Дынама”. У чэмпіянаце Беларусі-2020 ён адыграў у 22 матчах, забіў дзесяць мячоў і аддаў тры выніковыя перадачы. Беларускі спецыяліст Аляксандр Сяднёў можа ўзначаліць барысаўскі БАТЭ. Трэнер ужо развітаўся з берасцейскім „Рухам” і вядзе перамовы з экс-чэмпіёнамі. Да 47-гадоваму адмыслоўцу праяўляюць цікавасць некалькі клубаў з Казахстана. Беларускі брамнік Ягор Хаткевіч падпісаў кантракт з менскім „Дынама”. 26 лютага ён дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, адыграўшы ўсю гульню ў пераможным таварыскім матчы супраць зборнай Балгарыі. Сёлета за плячыма Хаткевіча пяць матчаў у складзе галоўнай каманды краіны, паведамляе прэс-служба „Дынама”.

Дубль Левандоўскага прынёс „Баварыі” валявую перамогу над „Вольфсбургам”

У матчы 12-га тура чэмпіянату Нямеччыны па футболе „Баварыя” на сваім полі перамагла „Вольфсбург” з лікам 2:1. Польскі форвард Роберт Левандоўскі адзначыўся дублем. На першай дададзенай хвіліне першага тайма ён зраўняў лік, а на 50-й вывеў баварцаў наперад. У матчы 13-га тура чэмпіянату Англіі „Ліверпуль” на апошняй хвіліне на сваім полі перамог „Тотэнхэм” з лікам 2:1. Лік адкрыў Салах на 26-й хвіліне, Сон Хон Мін на 33-й зраўняў, а Фірміна на 90-й прынес перамогу мерсісайдцам. У матчы 19-га тура чэмпіянату Іспаніі „Барселона” на сваім полі святкавала валявую перамогу над лідарам Прымеры „Рэал Сасьдедам” з лікам 2:1. На гол Вільянп Хасэ яшчэ ў першым тайме адказалі Жордзі Альба і Фрэнкі Дэ Ёнг. У матчы 12-га тура чэмпіянату Італіі „Інтэр” на сваім полі перамог „Напалі” з лікам 1:0 дзякуючы голу Лукаку з пенальці. „Ювентус” на сваім полі не змог перамагчы „Аталанту” — 1:1. На 61-й хвіліне Крышціяну Раналду не рэалізаваў пенальці.

Беларускае Радыё Рацыя