Вазняцкі знялася аголенай для часопіса ESPN Body Issue



Шостая ракетка свету Каралін Вазняцкі стала гераіняй штогадовага выпуску Body – спецыяльнага выпуску часопіса ESPN, прысвечанага целу спартоўцаў як эстэтычнаму аб’екту, які выйдзе на наступным тыдні.

Нагадаем, у мінулым годзе для выпуску Body знялася Паўла Ормаэчэа, у пазамінулым – Стэн Ваўрынка, да гэтага – Вінус Уільямс і Томаш Бердых, Агнешка Радваньска і Джон Ізнер. Яшчэ раней для часопіса здымаліся Даніэла Гантухова, Вера Званарова, Серэна Уільямс.

tribuna.com