Вера Лапко не выйшла ў асноўную сетку турніру ў Індыян-Уэлсе



Беларуская тэнісістка Вера Лапко не змагла прабіцца ў асноўную сетку турніру катэгорыі „Прэм’ер” у амерыканскім Індыян-Уэлсе.

У другім раўндзе кваліфікацыі Вера Лапко (131-ы нумар сусветнага рэйтынгу) уступіла амерыканскай тэнісістцы Сафіі Кенін (105) – 4:6, 6:3, 1:6. У стартавым паядынку беларуска перайграла ўкраінку Кацярыну Бандарэнка (74) – 6:0, 6:3.

Такім чынам, у асноўнай частцы гэтага турніру выступяць тры прадстаўніцы Беларусі: Аляксандра Сасновіч (49), Арына Сабаленка (63) і Вікторыя Азаранка (204).

belta.by