Вера Лапко ўдала прайшла 1-ы раўнд Кубку Крамля
Год таму
Беларуска Вера Лапко паспяхова прайшла 1-ы раўнд тэніснага Кубка Крамля. На гэтай стадыі яна ўпэўнена ў дзвюх партыях разабралася з прадстаўніцай Бельгіі з беларускім прозвішчам Марынай Занеўскай (119-я ракетка свету). Лік па сетах 6:2, 6:3 на карысць Лапко.
У наступным крузе Вера Лапко (167-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустрэнецца з пераможцай пары Крысціна Плішкава (Чэхія, 69-я ракетка свету) – Дар’я Гаўрылава (Аўстралія, 22-я).
Днём раней 1-ы раўнд паспяхова прайшла іншая беларуска – Аляксандра Сасновіч.
Беларускае Радыё Рацыя