Вера Лапко перамагла на старце тэніснага турніру ў Лугана



Беларуская тэнісістка Вера Лапко паспяхова правяла першы матч на турніры ў швейцарскім Лугана, прызавы фонд якога складае $250 тыс.

12 красавіка ў стартавым паядынку адзіночнага разраду Лапко, якая займае 130-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустракалася з 28-й ракеткай планеты эстонкой Анет Кантавейт і выйграла – 3:6, 6:4, 6:3. Сустрэча прадаўжался роўна дзве гадзіны.

Пазней Вера Лапко і Арына Сабаленка ў першым матчы парнага разраду згуляюць з нямецкім дуэтам Мона Бартэль/Карына Вітхефт. Акрамя таго, яшчэ адна беларуска – Аляксандра Сасновіч і румынка Бузарнеску сустрэнуцца з аўстралійска-швейцарскім тандэмам Моніка Адамчак/Ксенія Кнол.

Напярэдадні ў адзіночным разрадзе Арына Сабаленка (61-ы нумар сусветнага рэйтынгу) перамагла румынку Міхаэлу Бузарнеску (40), а Аляксандра Сасновіч (49) была мацнейшай за галандскую тэнісістку Рышэль Хагенкамп (110).

На мужчынскім турніры ў амерыканскім Х’юстане (прызавы фонд – $557 тыс.) беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд у другім раўндзе будуць сапернічаць з амерыканцамі Скотам Ліпскі і Тэнісам Сандгрэнам.

belta.by