Вера Лапко стала фіналісткай тэніснага турніру ў Хімках



Беларуская тэнісістка Вера Лапко выйшла ў фінал адзіночнага разраду на турніры ў падмаскоўных Хімках (прызавы фонд – $100 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфінале Вера Лапко, якая займае 111-е месца ў рэйтынгу WTA, узяла верх над расейкай Віталіяй Дзячэнка (168) – 7:5, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 31 хвіліну. У вырашальным паядынку адзіночнага разраду саперніцай Лапко будзе пераможца другога паўфіналу, у якім расейка Настасся Патапава (238) згуляе з румынкай Монікай Нікулеску (64).

У фінальным матчы парнага разраду турніру ў Празе (прызавы фонд – $226 тыс.) беларуска Лідзія Марозава і румынка Міхаэла Бузарнеску згуляюць з амерыканска-чэшскім тандэмам Ніколь Мелічар / Квета Пешке

belta.by