Вера Лапко ўпершыню ўвайшла ў топ-100 рэйтынгу WTA



Беларуская тэнісістка Вера Лапко ўпершыню ў кар’еры ўвайшла ў першую сотню сусветнага рэйтынгу і займае цяпер 92-е месца.

Узняцца ў топ-100 рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) Веры Лапко дазволіла паспяховае выступленне на турніры ў падмаскоўных Хімках, які яна выйграла ў канцы мінулага тыдня. Гэта пятая перамога 19-гадовай Лапко на турнірах пад эгідай ITF. Да старту спаборніцтваў у Хімках 19-гадовая Вера Лапко займала 111-е месца ў сусветным рэйтынгу.

 

Вышэй за ўсіх з беларускіх тэнісістак у рэйтынгу WTA знаходзіцца Арына Сабаленка, у якой 46-я пазіцыя. Аляксандра Сасновіч займае 58-е месца, Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 98-м радку.

На гэтым тыдні Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка прадоўжыць выступленне на турніры катэгорыі „Прэм’ер” у Мадрыдзе з прызавым фондам 6 млн еўра. Арына Сабаленка таксама гуляла на грунтавых кортах іспанскай сталіцы, але, прайшоўшы два кваліфікацыйныя раўнды, уступіла на старце асноўнага этапу.

belta.by