Вікторыя Азаранка набрала разгон



Працягвае свае паспяховыя выступы на адкрытым чэмпіянаце Мексікі ў Акапулька беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка.

У 1/8-й фіналу адзіночнага разраду Азаранка, на сёння 50-я ракетка свету, не пакінула ніякіх шанцаў нямецкай тэнісістцы Тацяне Марыі (69-ы нумар рэйтынгу). Беларуска разграміла суперніцу за два сеты – 6:2, 6:1. 

У чвэрцьфінале Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Сафіяй Кенін (35-й ракеткай свету).

Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]