Вікторыя Азаранка прайграла Ане Іванавіч



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выбыла ў другім крузе міжнароднага турніру ў сталіцы Японіі Токіо. У другім крузе яна саступіла дарогу ў двух сетах 10-й ракетцы планеты сербцы Ане Іванавіч – 3:6, 4:6. Відавочна, што Азаранка, на сёння 25-ы нумар сусветнага рэйтынгу ВТА, пакуль ніяк ня можа вярнуць былую спартовую форму.

Прызавы фонд турніру ў Токіо складае 1 мільён даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя