Вікторыя Азаранка рассталася з асабістым трэнерам



Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка прыняла рашэнне расстацца са сваім асабістым трэнерам Бенджамінам Ібрагімзадэ. Аб гэтым спецыяліст паведаміў у сацсетках.

З гэтым настаўнікам Вікторыя Азаранка працавала апошнія некалькі месяцаў.

Пасля вяртання ў прафесійны тур было аб’яўлена аб аднаўленні супрацоўніцтва з Вячаславам Конікавым. Раней Вікторыя Азаранка рыхтавалася пад кіраўніцтвам трэнераў Майкла Джойса і Эшкана Рэзазадэ. Яе спарынг-партнёрам выступаў Саша Бажын, які ў бягучым сезоне дапамог японцы Наомі Осака ўвайсці ў дзясятку мацнейшых тэнісістак свету.

zviazda.by