Вікторыя Азаранка разграміла Караліну Вазняцкі



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўпэўнена разабралася ў чвэрцьфінальным матчы турніру ў катарскай сталіцы Досе з сваёй даўняй апаненткай Каралінай Вазняцкі з Даніі. Вікторыя выйграла ў двух сетах – 6:3, 6:1. Такім чынам фармальна толькі 48-я ракетка свету Азаранка ўзяла верх над 5-ым нумарам жаночай класіфікацыі.

У паўфінале Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Вінус Уільямс.

Беларускае Радыё Рацыя