Вікторыя Азаранка ў трэцім крузе турніру ў Катары



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг турніру ў сталіцы Катара – Досе. У першым крузе яна лёгка перамагла немку Ангеліку Кёрбер 6:0, 6:3, а ў наступным райндзе ўзяла верх над прадстаўніцай Украіны – Элінай Світолінай. Матч склаўся ня так проста, хоць у другім сеце Азаранка мела матч-бол, Світоліна перавяла сет у тай-брэйк і параўняла лік. Аднак у трэцяй партыі перавага беларускі была поўнай. Выніковы лік матчу па сетах – 6:3, 6:7, 6:1.

У наступным крузе Азаранка сустрэнецца з сваёй даўняй сяброўкай і суперніцай Каралінай Вазьняцкі з Даніі.

Беларускае Радыё Рацыя