Вікторыя Азаранка выбрана ў раду Жаночай тэніснай асацыяцыі
Вікторыя Азаранка выбрана ў раду Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу WTA.
Акрамя беларускай тэнісісткі, у раду ўвайшлі Вінус Уільямс (ЗША), Ёхана Конта (Вялікабрытанія) і Саманта Стосур (Аўстралія). Усе гэтыя спартоўкі ўваходзяць у дваццатку мацнейшых сусветнага рэйтынгу. Інтарэсы тэнісістак, якія ўваходзяць у топ-50, будзе прадстаўляць Люцыя Шафаржава (Чэхія), а ад топ-100 – Джулія Боўзрап (ЗША). Таксама ў раду выбралі новвзеландку Марыну Эракавіч, але без права голасу.
У абноўленым рэйтынгу WTA Вікторыя Азаранка займае 205-е месца. Лепшая з беларусак Аляксандра Сасновіч размясцілася на 86 месцы.
