Вікторыя Азаранка выбыла з турніру ў Мальёрцы



Прадстаўніца Беларусі Вікторыя Азаранка ў другім крузе тэніснага турніру Mallorca Open саступіла ў двух сетах харватцы Ане Конюх – 1:6, 3:6. У першай партыі беларуска ўвогуле не змагла навязаць належнае змаганне 28-й ракетцы свету, ўзяўшы адзін гейм толькі пры ліку 0:5. У другім сеце назіралася больш упартая барацьба, але відавочна Азаранцы пасля дэкрэтнага адпачынку пакуль бракуе фізічных кандыцый. Верх узяла 7-я сеяная на гэтым турніры Конюх.

Напомнім, што ў стартавым матчы 1/16-й фіналу Азаранка з цяжкасцю адолела японку Рысу Одззакі ў трох сетах – 6:3, 4:6, 7:6 (9:7).

Беларускае Радыё Рацыя