Вікторыя Азаранка вышла ў трэці круг у Маямі
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка перамагла ў другім раўндзе турніру серыі «Прэм’ер» у Маямі пуэртарыканку Моніку Пуіг — 6:2, 6:4.
У трэцім крузе спаборніцтваў Вікторыя Азаранка пазмагаецца з полькай Магдай Лінет (110-ы нумар сусветнага рэйтынгу), ад барацьбы з якой напярэдадні адмовілася тэнісістка з Сербіі Алена Янкавіч.
