Вікторыя Азаранка завяршыла выступленне на турніры ў Маямі



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не змагла прабіцца ў фінал турніру катэгорыі „Прэм’ер” у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $8 млн.

У паўфінальным паядынку Азаранка, якая пакуль займае 186-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA, прайграла 12-й ракетцы планеты амерыканцы Слоан Стывенс – 6:3, 2:6, 1:6. Першую партыю беларуска выйграла без асаблівых праблем, вяла ў другім сэце 2:0, пасля чаго здарыўся сапраўдны правал – было прайграна 10 геймаў запар. Толькі ў трэцім вырашальным сэце пры ліку 0:4 удалося выйграць гейм, однак развіць поспех не ўдалося, і Вікторыя ўступіла. Гульня прадаўжалася 2 гадзіны 10 мінут. Нядаўна Азаранка прайграла Стывенс у другім раўндзе турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе.

На цяперашнім турніры ў Маямі Вікторыя Азаранка абыграла амерыканскіх тэнісістак Кэтрын Беліс (44-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і Мэдзісан Кіз (15), а таксама Настассю Севастову (17) з Латвіі і польку Агнешку Радваньску (32). Нягледзячы на паражэнне ў паўфінале, Азаранка на наступным тыдні вернецца ў топ-100 рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі.

У мінулыя гады Вікторыя Азаранка тройчы станавілася трыумфатарам гэтага турніру (2009, 2011, 2016).

belta.by