Вікторыя „зуброў” у Навакузнецку



Пасля пэўнага перапынку менскае „Дынама” працягвае свае выступы ў рэгулярным першынстве КХЛ. У выяздным паядынку „зубры” дамагліся сухой вікторыі ў расейскім Навакузнецку. Беларускі клуб перамог 2:0.

На 13-й хвіліне першага перыяду ў большасці голавым кідком вызначыўся Роб Клінкхамер. Другі перыяд закінутых шайбаў не прынёс. А ў самым пачатку заключнай траціны, калі менская каманда гуляла ў меншасці, Яўген Кавыршын, пасля магутнага стрэлу Клінкхамера, які „выключыў” галкіпера, закінуў шайбу ў апусцелую брамку і замацаваў перавагу „зуброў”.

Пасля 40 гульняў „Дынама” набрала 67 ачкоў і займае пяты радок у Заходняй канферэнцыі КХЛ. На восем квіткоў у плэй-оф рэальна прэтэндуе 9 калектываў. У клуба „Віцязь”, які займае 9-е месца, зараз 60 пунктаў.

Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]