Віталь Гуркоў выбыў з барацьбы за медалі



11-разовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў выбыў з барацьбы за медалі на хатнім чэмпіянаце свету па муай-тай, які праходзіць у менскім Палацы спорту.

На папярэдняй стадыі турніру Віталь Гуркоў прайграў па ачках байцу з Партугаліі Дыога Каладу.

Сам Віталь Гуркоў на сваёй старонцы ў Instagram так пракаментаваў паразу:

— Сёння я прайграў свой першы чэмпіянат свету. Самае смешнае і няёмкае, што гэта здарылася дома. Дзякуй усім за вялікую падтрымку! Непрыемнасць гэтую мы перажывем. Я жывы! Значыць, бой не скончаны!

Усяго на чэмпіянаце свету ў Менску выступаюць больш за 700 спартсменаў з 67 краін. Паўфінальныя паядынкі пройдуць 10-11 траўня, фінальныя – 12 траўня.

nn.by