Віталь Міхайлаў заваяваў серабро ў мас-старце на этапе КC у ЗША



Віталь Міхайлаў заваяваў сярэбраны медаль у мас-старце на заключным этапе Кубка свету па канькабежным спорце ў Солт-Лейк-Сіці (ЗША).

Беларускі атлет уступіў менш за тры секунды пераможцу Русукэ Цуція з Японіі. У заліку Кубка свету ў мас-старце Віталь Міхайлаў заняў восьмае месца – 377 балаў.

На дыстанцыі 3000 м беларуска Марына Зуева заняла ў Солт-Лейк-Сіці пятае месца – 3 мін 55,731 сек. У заліку Кубка свету першае месца ў Марціны Саблікавай з Чэхіі – 370 балаў, Марына Зуева сярод 50 удзельніц на гэтай стаерскай дыстанцыі стала шостай – 266 балаў.

На алімпійскім высакагорным катку ў Солт-Лейк-Сіці былі ўстаноўлены таксама два сусветныя рэкорды. К’елд Нэйс з Нідэрландаў устанавіў новае дасягненне на 1000 м (1 мін 06,183 сек) і 1500 м (1 мін.).

belta.by