„Вітэн” і „Сталіца” выйшлі ў фінал Кубка Беларусі па міні-футболе



Аршанскі „Вітэн” і менская „Сталіца” сталі фіналістамі розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе.

У гасцявым паядынку 1/2 фіналу аршанская дружына гуляла ў Пінску супраць мікашэвіцкага „Граніта” і дабілася нічыёй – 3:3. У першым паўфінальным матчы „Вітэн” адолеў сапернікаў у сябе дома з мінімальнай перавагай 1:0 і шосты раз выйшаў у фінал кубкавага розыгрышу. Аршанцы двойчы станавіліся ўладальнікамі Кубка краіны.

Сапернікам аршанцаў будзе дзеючы чэмпіён краіны мінская „Сталіца”, якая абыграла цяпер ужо экс-уладальніка Кубка „Дарожнік”. У іх першай сустрэчы за выхад у фінал „сталічнікі” выйгралі 2:0, а затым разграмілі сапернікаў з лікам 8:4.

Вырашальны паядынак 28-га па ліку кубкавага розыгрышу адбудзецца ў нядзелю, 28 студзеня, у Оршы.

belta.by