„Віцебск” здабыў чацвёртую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі
Футбалісты „Віцебска” перамаглі жодзінскае „Тарпеда-БелАЗ” з лікам 2:0 у дамашнім матчы 8-га тура чэмпіянату Беларусі. Гэта чацвёртая вікторыя віцябчан у бягучым першынстве.
Гаспадары поля мелі перавагу на працягу ўсёй сустрэчы. На 17-й мінуце лік адкрыў Кірыл Пячэнін, завяршыўшы эфектную шматхадавую камбінацыю. Хутка пасля перапынку рэзультат падвоіў Мікіта Навумаў. Дзякуючы гэтай перамозе футбалісты „Віцебска” набралі 14 ачкоў і падняліся на 4-е месца ў турнірнай табліцы.
Два стартавыя паядынкі гэтага тура „Днепр”-„Мінск” і „Тарпеда”- „Прамень” завяршыліся з аднолькавым лікам 0:0.
