Войцех Навіцкі з клуба Podlasie Białystok заваяваў залаты медаль у Токіа



Войцех Навіцкі з клуба Podlasie Białystok заваяваў залаты медаль у кіданні молата на алімпійскіх гульнях у Токіа. Найлепшы вынік спартовец паказаў у трэцяй спробе – 82 метры 52 сантыметры. Гэта яго асабісты рэкорд. І гэта другі алімпійскі медаль беластоцкага спартоўца – ён быў бронзавым прызёрам гульняў у Рыё-дэ-Жанэйра. Яшчэ адзін польскі кідальнік молата – Павел Файдэк сёння заваяваў бронзу, кінуўшы молат на 81 метр 53 сантыметры.

Срэбра заваяваў нарвежац Эвінд Хенрыксан – 81 метр 58 сантыметраў.