Вольга Федаровіч заваявала срэбра на ЧЕ па шашках-100 у Ізраілі



Беларуская спартоўка Вольга Федаровіч заваявала серабро ў Рапідзе на чэмпіянаце Еўропы па шашках-100, які прайшоў у Ізраілі.

У суме беларуска набрала 12 балаў і размясцілася на другой пазіцыі. Золата ва ўкраінкі Вікторыі Матрычко (14 ачкоў). Бронзавая ўзнагарода дасталася расейцы Тунары Фёдаравай (11 пунктаў). У бліцы Вольга Федаровіч заняла 10-е месца.

Беларускія хакеісты стануць удзельнікамі Матчу зорак КХЛ

Завяршылася галасаванне заўзятараў за гульцоў, якія стануць удзельнікамі Матчу зорак КХЛ. Сярод іх ёсць і беларускія спартоўцы. У дывізіёне Тарасава заўзятары прагаласавалі за форварда менскага „Дынама” Вячаслава Грэцкага. У галасаванні абаронцаў дывізіёна Харламава выйграў гулец абароны зборнай Беларусі, які цяпер грае за „Ак Барс”, Крысціян Хенкель. Яшчэ адзін абаронца зборнай Беларусі Ілля Шынкевіч стаў лепшым у дывізіёне Тарасава. А  брамнікам каманды дывізіёна Тарасава будзе галкіпер менскага „Дынама” Юнас Энрат.

„Рух” прыме „Дняпро” 5 снежня ў Берасці, матч у адказ у Магілёве пройдзе 8 снежня

У Доме футбола вызначылі гаспадароў першага і другога стыкавых матчаў за права згуляць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі-2020. Гаспадаром першай гульні стане „Рух”, які 5 снежня прыме „Дняпро”, а другі матч пройдзе 8 снежня ў Магілёве. У адпаведнасці з рэгламентам у дадзеным супрацьстаянні ўдзельнічае каманда, якая заняла 14-е месца па выніках чэмпіянату Беларусі-2019 і каманда, якая завяршыла цяперашні сезон у першай лізе на трэцім радку.

Сяргей Чэрнік пакіне БАТЭ і можа працягнуць кар’еру ў Казахстане ці Грэцыі

Галкіпер Сяргей Чэрнік пакіне БАТЭ. У брамніка сканчаецца тэрмін дзеяння кантракту. 31-гадовы футбаліст можа працягнуць кар’еру ў Казахстане ці Грэцыі. У чэмпіянаце Беларусі-2019 Чэрнік правёў 7 матчаў, у якіх прапусціў 10 галоў. Пры гэтым тры сустрэчы Чэрнік адыграў „на нуль”.

Беларускія самбісты заваявалі тры ўзнагароды на турніры ў Казахстане

Беларускія спартоўцы заваявалі тры медалі на міжнародным турніры па самба катэгорыі „А”, які прайшоў у Нур-Султане. Золата заваявала беларуска Карына Шут (вагавая катэгорыя 80 кг). Уладзіслаў Саяпін (74 кг) у фінальным паядынку саступіў казаху Арнуру Куатаю і стаў срэбным прызёрам спаборніцтваў. Беларус Дзмітрый Смолін (74 кг) заваяваў бронзавую ўзнагароду.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота zviazda.by