Вольга Гаварцова і Вера Лапко ў фінале турніру!
Беларускія тэнісісткі Вольга Гаварцова і Вера Лапко здзейснілі дастаткова гучную сенсацыю на турніры ў кітайскім Гуанчжоу. У паўфінале парнага разраду яны перамаглі вельмі тытулаваных і рэйтынгавых суперніц – Марціну Хінгіс з Швайцарыі і Алену Янкавіч з Сербіі. Лік па сетах такі: 6:4, 3:6, 10:8.
Прызавы фонд турніру складае 226 750 даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя
