Вольга Гаварцова выйграла турнір ITF у Дармштадце



Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова выйграла турнір ITF у Дармштадце (прызавы фонд – 25 тысяч даляраў). У фінале наша суайчынніца адолела датчанку Клару Таўсон – 6:1, 7:6.

У абноўленым рэйтынгу ВTA ад 1 лiпеня амерыканская тэнісістка Серэна Уільямс паднялася на дзясяты радок, выцесніўшы з топ-10 беларуску Арыну Сабаленку. Яшчэ адзін былы лідар сусветнага рэйтынгу беларуска Вікторыя Азаранка паднялася на дзве прыступкі і цяпер знаходзіцца на 40-м месцы. Аляксандра Сасновіч займае 32-ю пазіцыю, Вера Лапко на 106-м радку.

1 (1). Эшлі Барці (Аўстралія) – 6495.

2 (2). Наомі Осака (Японія) – 6377.

3 (3). Караліна Плішкава (Чэхія) – 6055.

Алёна Дубіцкая паказала свой лепшы вынік сезона на этапе „Дыяментавай лігі”

Штурхальніца ядра Алёна Дубіцкая паказала лепшы асабісты вынік сезона на этапе „Брыльянтавай лігі” ў Юджын (ЗША). У пятай спробе беларуская лёгкаатлетка адправіла снарад на 18 м 98 см. Алёна Дубіцкая заняла чацвёртае месца. Пераможцай стала Лі Цзяо Гонь з Кітая. Другое месца ў прадстаўніцы Ямайкі Даніэль Томас-Дод, а бронзавы медаль у амерыканкі Чэйз Ілі.

Сяргей Шыловіч – гулец СКА

Правы паўсярэдні Сяргей Шыловіч заключыў кантракт з менскім СКА. У 2014-2019 гадах Шыловіч выступаў за БГК імя Мяшкова. За нацыянальную каманду Беларусі 33-гадовы гулец правёў 148 матчаў, у якіх закінуў 467 мячоў. У адборы на ЧЕ-2020 вопытны паўсярэдні дапамог беларускай зборнай прабіцца ў фінальную стадыю турніру. У Шыловіча было некалькі варыянтаў працягу кар’еры, у тым ліку замежных, але ён абраў СКА.

Мужчынская каманда „Мінск” выйграла чэмпіянат Беларусі па хакеі на траве

Мужчынская каманда „Мінск” выйграла чэмпіянат Беларусі па хакеі на траве. У фінальнай серыі сталічная каманды абыграла тройчы берасцейскі „Будаўнік”. Вырашальны матч адбыўся на пляцоўцы менчукоў, асноўны час гульні завяршыўся з лікам 3:3, а ў серыі булітаў былі мацнейшыя госці. Вынік серыі – 3:0. Лепшым гульцом чэмпіянату прызнаны Іван Луцэвіч (ХК „Мінск”).

Жаночая зборная Беларусі кваліфікавалася на чэмпіянат Еўропы

Беларускія баскетбалісткі, якія сталі бронзавымі прызёрамі Еўрапейскіх гульняў у Менску, працягваюць паспяхова выступаць на міжнароднай арэне. 30 чэрвеня нашы суайчынніцы сталі чэмпіёнкамі кваліфікацыйнага турніру да Чэмпіянату Еўропы ў Кіеве. У фінальны дзень турніру падапечныя Юрыя Ваўка здабылі перамогі над Швецыяй (9:8) і Даніяй (18:15). Мужчынская зборная 3х3 прайграла дзве сустрэчы ў групе і не змагла адабрацца на ЧЕ.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота pressball.by