Вольга Гаварцова выйшла ў 2-і круг кваліфікацыі Індыян-Уэлс
Беларуска Вольга Гаварцова выйшла ў другі раўнд кваліфікацыі на турніры ў Індыян-Уэлсе.
У трох сэтах наша суайчынніца абыграла японку Майо Хібі – 6:2, 3:6, 6:1. У другім крузе кваліфікацыі суперніцай Вольгі будзе прадстаўніца Казахстана Зарына Дзіяс (108 ВТА), пасеяная ў кваліфікацыі пад шостым нумарам.
„Арызона” адправіла Уладзіслава Колячонка ў АХЛ
Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак трапіў пад скарачэнне ў трэніровачным лагеры „Арызоны”: наш суайчыннік пераведзены ў размяшчэнне клуба АХЛ „Туксон”. „Арызона” адчапіла ад асновы шасцярых хакеістаў. У трэнінг-кэмпе „каётаў” засталося 29 гульцоў. Гэтай восенню Калячонак прыняў удзел у двух перадсезонных матчах – з „Анахаймам” (4:1) і „Даласам” (3:6).
Трэнерскі штаб «Вашынгтон Кэпіталс» прыняў рашэнне адправіць Аляксея Протаса ў фарм-клуб за атрыманнем гульнявой практыкі. У бліжэйшыя дні беларус далучыцца да каманды «Хершы Бэарз», з якой пачне сезон у АХЛ. У выставачных матчах НХЛ Протас закінуў за «Вашынгтон» у матчы супраць «Філадэльфіі».
Упершыню за два гады жанчын пусцяць на футбол у Іране
На матч адборавага турніру ЧС-2022 Іран – Паўднёвая Карэя будуць дапушчаныя жанчыны. Упершыню за два гады жанчыны змогуць наведаць футбольны матч у Іране. На працягу года ўсе гульні ў краіне праходзілі без гледачоў з-за каронавіруса. А апошняя гульня ў прысутнасці жанчын адбылася ў кастрычніку 2019 года. Тады зборная Ірана выйграла ў Камбоджы (14:0).
Перэс пра трансфер Мбапэ ў «Рэал»: «Спадзяюся, да 1 студзені атрымаецца ўсё вырашыць»
Прэзідэнт «Рэала» Фларэнтына Перэс падкрэсліў, што клуб паспрабуе набыць форварда «ПСЖ» Кіліяна Мбапэ ў зімовае трансфернае акно. Мадрыдскі клуб хацеў падпісаць Мбапэ мінулым летам, аднак абедзьве прапановы пра трансфер былі адхіленыя «ПСЖ».
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vseprosport.ru
