ВРЗ, адолеўшы УУС-„Дынама”, выйграў паўфінальную серыю



Гомельскі ВРЗ абыграў у Гародні мясцовы УУС-„Дынама” дзякуючы галам Пінчука і Гусакова 2:1 у чацвёртым матчы паўфінальнай серыі чэмпіяната Беларусі па футболе. Такім чынам, каманда з берагоў Сожа выйграла серыю з лікам 3:1.

Моладзевая зборная Беларусі па хакеі засталася без узнагарод Кубка Чорнага мора

Моладзевая зборная Беларусі па хакею (U20) заняла апошняе месца на Кубку Чорнага мора, які завяршыўся ў Сочы. У паядынку за трэцяе месца падначаленыя Сяргея Стася прайгралі юніёрскай зборнай Расіі (U18) з лікам 2:5. Галамі ў складзе нашай каманды адзначыліся форварды Іван Аношка і Уладзіслаў Буйко, лепшым гульцом сустрэчы быў прызнаны абаронца Арцём Ляўшуноў. Такім чынам, зборная Беларусі U-20 заняла на турніры 4-е месца, пацярпеўшы чатыры паразы ў пяці матчах. Адзіную перамогу беларусы атрымалі на групавым этапе, адолеўшы расійскую „юніёрку” (3:2). Перамогу ў Кубку Чорнага мора аспрэчвалі дзве маладзёжныя каманды Расіі, у фінале „чырвоныя” абыгралі „белых” з лікам 3:1.

Пінчук падпісаў кантракт з менскім „Дынама”

Беларускі нападнік Віталь Пінчук падпісаў новы кантракт з менскім „Дынама”. Пагадненне з 20-гадовым форвардам разлічана на два сезоны. У мінулым сезоне Пінчук выходзіў на лёд у 12 матчах КХЛ. Потым у складзе жлобінскага „Металурга” стаў чэмпіёнам Беларусі: згуляў у 17 сустрэчах плей-оф, у якіх зарабіў 13 (7+6) балаў, нагадвае прэс-служба „Дынама”.

Свёнтэк святкавала 2-ю перамогу запар і зраўнялася з Жусцін Энэн

Першая ракетка свету з Польшчы Іга Свёнтэк святкавала 32-ю перамогу запар. Лідар сусветнага рэйтынгу выйшла ў чвэрцьфінал „Ралан Гарос”-2022. У 1/8 фіналу Свёнтэк абыграла Сіньвэн Жон з Кітая — 6:7, 6:0, 6:2. Свёнтэк – трэцяя тэнісістка з 2000 года, якая выйграла 32 матчы запар. Гэта ўдавалася Вінус Уільямс (35), Серэне Уільямс (34) і Жусцін Энэн (32 перамогі запар).

Роберт Левандоўскі не хоча больш гуляць за „Баварыю”

Нападнік „Баварыі” Роберт Левандоўскі заявіў, што мае намер пакінуць клуб з Мюнхена гэтым летам. „Мая эра ў „Баварыі” падышла да канца. Не ўяўляю сабе далейшага супрацоўніцтва. Не хачу больш гуляць за гэтую каманду. „Баварыя” – сур’ёзны клуб, і веру, што яны не будуць мяне ўтрымліваць. Думаю, у дадзенай сітуацыі трансфер можа быць найлепшым рашэннем”, — цытуе паляка Kicker. У сваю чаргу спартовы дырэктар мюнхенскай „Баварыі” Олівер Кан ацаніў выказванні нападніка наступным: „Падобныя публічныя заявы ні да чаго не прывядуць. Роберт павінен разумець, якое месца ён займае ў „Баварыі” і што ў яго ёсць у гэтым клубе. Падзяка — гэта не вуліца з аднабаковым рухам”, — прыводзіць словы Кана „Чэмпіянат”. Кантракт Роберта Левандоўскага з „Баварыяй” заканчваецца ў 2023 годзе. У мінулым сезоне польскі нападаючы правёў за мюнхенскі клуб 46 матчаў ва ўсіх турнірах, забіў 50 галоў і зрабіў сем выніковых перадач. Раней стала вядома, што галоўным прэтэндэнтам на нападніка з’яўляецца іспанская „Барселона”.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]