ВРЗ і „Сталіца” выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі па міні-футболе



На чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе вызначыліся першыя ўдзельнікі паўфінальнай стадыі.

Лідар рэгулярнага сезона гомельскі ВРЗ у другім чвэрцьфінальным паядынку абыграў у гасцях менскі клуб „Ахова-Дынама” з лікам 3:2. У складзе пераможцаў галявы дубль аформіў Максім Варонін. У першай гульні гамяльчане выйгралі 5:2.

Следам за ВРЗ у паўфінал выйшлі спартоўцы „Сталіцы”, якія ўпэўнена перамаглі ў Светлагорску мясцовы ЦКК – 8:1. На мінулым тыдні менчане разграмілі супернікаў на паркеце спарткомплексу „Уручча” з сухім лікам 8:0. Сёння адбудуцца яшчэ два паядынкі чвэрцьфінальных серый. У Гародні дзеючы чэмпіён краіны аршанскі „Вітэн” паспрабуе ўзяць рэванш у мясцовага „УУС-Дынама”. На сваёй пляцоўцы аршанская каманда сенсацыйна саступіла гарадзенскаму клубу 3:7.

Гульцы „Мінска” на хатняй арэне маюць намер рэабілітавацца за гасцявую паразу ад гомельскага БЧ, які на сваёй арэне выйграў 5:3.

Хвашчынскі прызнаны лепшым гульцом сёмага тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Уладзімір Хвашчынскі прызнаны лепшым гульцом сёмага тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. У хатняй сустрэчы з гарадзенскім „Нёманам” 32-гадовы нападнік „Мінска” аформіў галявы дубль і дапамог сваёй камандзе дамагчыся перамогі 3:2. У гэтым сезоне ў актыве Уладзіміра Хвашчынскага ўжо 4 забітыя мячы.

„Інтэр” у дадатковы час перамог „Ювентус” і стаў уладальнікам Кубка Італіі

У фінале Кубка Італіі па футболе „Інтэр” у дадатковы час абыграў „Ювентус” з лікам 4:2 і стаў уладальнікам ганаровага трафея. Дублем у дадатковы час адзначыўся Перышыч. Галоўны трэнер „Ювентуса” Масіміліяна Алегры быў выдалены з лаўкі на 104-й хвіліне за дзве жоўтыя карткі (за спрэчкі з суддзёй, выхад з тэхнічнай зоны і сварку з трэнерскім штабам суперніка).

Амстэрдамскі „Аякс” з буйным лікам абыграў „Херэнвен” у матчы 33-га тура чэмпіянату Нідэрландаў 5:0.
Пасля гэтай перамогі каманда Эрыка тэн Хага набрала 82 ачкі і за тур да канца чэмпіянату стала пераможцам Эрэдэвізіі. Для амстэрдамцаў гэты тытул стаў 36-м у гісторыі. У матчы 33-га тура чэмпіяната Англіі „Манчэстэр Сіці” зладзіў разгром „Вулверхэмптану” 5:1, а Дэ Бройнэ вызначыўся покерам. „Лідс” на хатняй арэне прайграў „Чэлсі” 0:3. У матчы 36-га тура чэмпіянату Іспаніі па футболе „Атлетыка” на выездзе перамог „Эльчэ” з лікам 2:0.

„Мяшкоў Брэст” перамог гандбалістаў „Гомеля” ў матчы чэмпіянату Беларусі

Гандбалісты клуба „Мяшкоў Брэст” другі раз запар перамаглі „Гомель” у матчы чэмпіянату Беларусі. Гуляючы ў гасцях, берасцейцы з першых хвілін узялі ініцыятыву ў свае рукі і ў выніку выйгралі з розніцай у 14 мячоў – 40:26.

Гандбалісты „Барселоны” перамаглі „Фленсбург” у першым чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў

У розыгрышы гандбольнай Лігі чэмпіёнаў сярод мужчынскіх каманд праходзяць стартавыя сустрэчы чвэрцьфінальнай стадыі.
У першым матчы нямецкі „Фленсбург” саступіў на сваёй арэне трыўмфатару мінулага розыгрышу ЛЧ іспанскай „Барселоне” з лікам 29:33.

Сасновіч прайграла ў 1/16 фіналу турніру ў Рыме

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не змагла прабіцца ў трэці раўнд турніру катэгорыі WTA-1000 у Рыме з прызавым фондам 2,5 мільёны даляраў. У паядынку 1/16 фіналу беларуска, якая займае 50-е месца ў сусветным рэйтынгу, саступіла ў дзвюх партыях трэцяй ракетцы планеты іспанцы Паўле Бадосе – 2:6, 1:6.

Беларускае Радыё Рацыя