Вячаслаў Глеб дэбютаваў у аматарскім чэмпіянаце Менска



Напярэдадні завяршыўся 4-ы тур чэмпіянату Менска па футболе сярод аматараў. Ён характэрны тым, што ў складзе «Аўтагазмаркета» быў Вячаслаў Глеб.

Беларускі футбаліст, які ў свой час выступаў за нямецкія «Штутгарт», «Гамбург», «Франкфурт», у сваім дэбютным паядынку чэмпіянату Менска адзначыўся трыма галявымі перадачамі. Каманда Глеба перамагла ў гэтым матчы «Дынама-Living Air» з лікам 6:2.

Андрэй Клімавец трэніруецца з запарожскім «Маторам»

Запарожскі «Матор» працягвае двухтыднёвы трэніровачны збор. Да каманды далучыўся беларус Андрэй Клімавец, які пакінуў «Гомель». Левы паўсярэдні, якому ў верасні споўніцца 19, – сын вядомага беларускага гандбаліста Уладзіміра Клімаўца і пляменнік Андрэя Клімаўца, які выступаў за зборныя Беларусі і Германіі. У «Маторы» ужо выступаюць чатыры беларуса: распасоўнік Барыс Пухоўскі, лінейныя Максім Бабічаў і Вячаслаў Бохан, брамнік Іван Мароз.

Чыра Імобіле аформіў 31-й гол у серыі «А»

Нападнік «Лацыё» Чыра Імобіле забіў пераможны гол у матчы 35-га тура серыі «А» з «Кальяры». Цяпер на рахунку 30-гадовага італьянца 31 гол у 34 матчах чэмпіянату Італіі. Ён апярэджвае Крышціяну Раналду з «Ювентуса» на адзін мяч. Толькі два італьянца за ўсю гісторыю забівалі больш у рамках аднаго сезону ў серыі «А» – былы нападнік «Ювентуса» Фелічэ Барэль (32 галы ў сезоне-1933/34) і экс-форвард «Інтэра» Антоніа Валянцін Анджэлілья (33 галы ў сезоне-1958/59). «Лацыё» засталося правесці матчы з «Веронай», «Брэшыя» і «Напалі».

Каманда Менска выйграла змешаную эстафету на чэмпіянаце Беларусі па веласпорце на шашы

Каманда Менска выйграла залатыя медалі змяшанай эстафеты на чэмпіянаце Беларусі па веласпорце на шашы, які стартаваў у Мазыры і Нароўлі. Менская каманда, колеры якой абаранялі Ганна Церах, Ангеліна Краско, Аліна Абраменка, Сяргей Папок, Васіль Бяляўскі і Сяргей Шаўчэнка, апярэдзіла супернікаў з Віцебскай і Берасцейскай абласцей.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: svaboda.org