Выбухі ў Дортмундзе. Матч Лігі чэмпіёнаў перанесены



Матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж дортмундскай „Барусіяй” і клубам „Манака” перанесены з аўторка на сераду ў звязку з выбухамі ў нямецкім горадзе і патэнцыйнай небяспекай.

У Дотмундзе ўвечары, незадоўга да пачатку матчу адбыліся выбухі ажно трох бомбаў каля аўтобусу „Барусіі”. Аскепкамі шкла быў паранены абаронец нямецкай каманды Марк Бартра. Яго завезлі ў шпіталь, што пацвердзіла прэс-служба клубу. Аўтобус пашкоджаны ў двух месцах.

Беларускае Радыё Рацыя