Вынікі гульнявога дня Лігі нацый УЕФА на 14 чэрвеня



14 чэрвеня прайшлі матчы чацвёртага тура групавога этапа Лігі нацый УЕФА. У Лізе А Венгрыя ў гасцях разграміла Англію з лікам 4:0. Германія ўпэўнена ўзяла дома верх над Італіяй (5:2), бельгійцы мінімальна абгулялі ў гасцях палякаў 1:0, а нідэрландцы на 93-й хвіліне вырвалі перамогу ў валійцаў – 3:2.

У групе A3 сітуацыя выглядае наступным чынам: Венгрыя (7) – першае месца, Германія (6) – другі радок, Італія (5) – трэцяя пазіцыя, Англія з 2 ачкамі замыкае табліцу групы. У квартэце A4 лідыруюць Нідэрланды (10), зборная Бельгіі – на другім месцы.

У Лізе B Шатландцы разграмілі армян (4:1), украінцы і ірландцы пераможцу не выявілі (1:1), Боснія ва ўпартай барацьбе адолела Фінляндыю (3:2), а Чарнагорыя разграміла Румынію (3:0). Зборная Босніі ўзначальвае групу B3, маючы ў актыве 8 балаў. Чарнагорыя (7) – другая, Фінляндыя (4) – трэцяя, Румынія (3) – чацвёртая. У групе B1 першае месца ва Украіны (7), следам за ёй ідуць шатландцы (6). Ніжэй у табліцы размясціліся нацыянальныя каманды Ірландыі (4) і Арменіі (3), якія пры гэтым правялі чатыры матчы супраць трох у дзвюх наймацнейшых зборных групы.

У Лізе С Турэцкая зборная перайграла Літву з лікам 2:0, а Фарэрскія выспы і Люксембург не выявілі пераможцу (2:2). Лідарам групы з’яўляецца Турцыя, якая набрала 12 ачкоў. Люксембург (7) – другі, Фарэрскія выспы (4) – на трэцім месцы. Чацвёртае месца займае Літва (0).

Беларускія і расейскія тэнісісты прымуць удзел у адкрытым чэмпіянаце ЗША

Беларускія і расейскія тэнісісты змогуць узяць удзел у чацвёртым у сезоне турніры серыі „Вялікага шлема” – адкрытым чэмпіянаце ЗША. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце US Open. У заяве амерыканскай тэніснай асацыяцыі, у прыватнасці, гаворыцца: „USTA дазволіць спартоўцам з Беларусі і Расеі ўдзельнічаць у адкрытым чэмпіянаце ЗША 2022 года пад нейтральным сцягам”. У гэтым годзе US Open пройдзе ў Нью-Ёрку з 29 жніўня па 11 верасня.

УЕФА хоча праводзіць новы турнір у ЗША з удзелам пераможцы ЛЧ

УЕФА хоча стварыць новы турнір у фармаце «Фіналу чатырох». Турнір плануюць упершыню правесці летам 2024 года, а затым зрабіць штогадовым, паведамляе L’Équipe. Структура спаборніцтваў, якую ў адпаведным дакуменце атрымалі патэнцыйныя тэлевізійныя вяшчальнікі, уключае ў сябе два паўфінальныя матчы, матч за трэцяе месца і фінал. Турнір, хутчэй за ўсё, будзе праводзіцца ў ЗША з мэтай папулярызацыі Лігі чэмпіёнаў, якая з 2024 года пачне праходзіць у новым фармаце, а таксама атрымання істотнага даходу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: prosports.kz

[manual_related_posts]