Вызначаны склад зборнай Беларусі па біятлоне
Па выніках кантрольных трэніровак вызначаны склад нацыянальнай зборнай Беларусі.
На першым этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе выступяць: у мужчын – Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў, Дзмітрый Дзюжаў, Раман Елятноў. У жанчын – Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Анастасія Дубарэзава, Ганна Сола, Дар’я Юркевіч.
Для ўдзелу ў першым этапе Кубка IBU ў мужчынскую каманду ўвайшлі Сяргей Бачарнікаў, Віктар Крыўко і Максім Варабей, а ў жаночую – Дынара Алімбекава, Марыя Панфілава і Крысціна Ільчанка.
Праграма 1-га этапу Кубка свету:
Адзінкавая змяшаная эстафета 29 лістапада ў 15:45
Змяшаная эстафета 29 лістапада ў 17:30
Індывідуальная гонка. Жанчыны 3 снежня ў 19:15
Індывідуальная гонка. Мужчыны 2 снежня ў 19:15
Спрынт. Мужчыны 5 снежня ў 14:30
Спрынт. Жанчыны 5 снежня ў 17:30
Гонка пераследу. Мужчыны 6 снежня ў 13:00
Гонка пераследу. Жанчыны 6 снежня ў 15:30
Сезон пройдзе без удзелу трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай.