Вызначылася бальшыня ўдзельнікаў футбольнага чэмпіянату свету ў Катары



Пасля сустрэч учорашняга дня вызначылася бальшыня ўдзельнікаў фінальнай часткі мундыялю, што пройдзе ў Катары.

На футбольным форуме дакладна выступяць: Катар (арганізатар спаборніцтваў), Германія, Данія, Бразілія, Францыя, Бельгія, Харватыя, Іспанія, Сербія, Англія, Швайцарыя, Нідэрлянды, Аргенціна, Іран, Рэспубліка Карэя, Японія, Савудаўская Арабія, Уругвай, Эквадор, Канада, Гана, Сенегал, Партугалія, Польшча, Туніс, Марока, Камерун.

Такім чынам дакладна ведамы 27 з 32 удзельнікаў чэмпіянату.

У Еўропе засталося вызначыць адну пуцёўку на форум. Шатляндыя пазмагаецца з Украінай, а пераможца аспрэчыць запаветны квіток у Катар з Уэльсам.

Дружына Перу заняла 5-е месца ў адборы Паўднёвай Амерыкі і пазмагаецца за месца „пад сонцам” з пераможцам міжкантынентальнай пары – дружынай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў ці Аўстраліі. Працягваецца яшчэ спабор у Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы.

Зборная Беларусі абыграла каманду Бахрэйна ў таварыскім матчы, здабыўшы трэцюю перамогу запар

Зборная Беларусі перамагла каманду Бахрэйна ў таварыскім матчы – 1:0. Перамогу камандзе Георгія Кандрацьева прынёс дакладны ўдар Андрэя Салаўя на першай даданай хвіліне матчу. Беларусы святкавалі трэцюю перамогу запар, усе вікторыі здабыты ў спарынгах (з камандамі Іярданіі, Індыі і Бахрэйна).

Зборная Арменіі пацярпела найбуйнейшую паразу ў сваёй гісторыі

Зборная Арменіі саступіла камандзе Нарвегіі ў таварыскім матчы – 0:9. Гэта найбуйнейшая параза армянскай каманды ў яе гісторыі.
У складзе нарвежскай зборнай хет-трыкам адзначыўся Кінг, дубль на рахунку Холанда.

Антон Сучкоў перайшоў з „Нёмана” ў „Нафтан” на правах арэнды

Беларускі хаўбек Антон Сучкоў перайшоў з „Нёмана” ў „Нафтан”, які выступаеў другім дывізіёне, на правах арэнды. Пагадненне разлічана да канца сезона, паведамляе прэс-служба „Нёмана”.
У мінулым сезоне хаўбек правёў за гарадзенцаў 10 матчаў у вышэйшай лізе, у якіх забіў два галы і аддаў адну выніковую перадачу.

„Шахцёр” у авертайме адолеў „Металург” і параўняў лік у паўфінальнай серыі

„Шахцёр” у авертайме абыграў „Металург” у другім матчы паўфінальнай серыі Parimatch-Экстралігі — 3:2. Пераможная шайба на рахунку Рамана Гарбунова. Гарнякі параўнялі лік у серыі, каманды на дзве гульні пераязджаюць у Салігорск.