Вызначыліся паўфінальныя пары розыгрышу Кубка Беларусі па гандболе



Беларуская федэрацыя гандбола правялі жараб’ёўку вырашальных стадый розыгрышу Кубка Беларусі.

Квартэт мужчынскіх каманд разыграе ганаровы трафей на паркеце Палаца гульнях відаў спорту ў Гомелі. У першы дзень „Фіналу чатырох” 13 траўня дзеючы чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі БГК імя Мяшкова згуляе з гарадзенскім „Кронанам”, а менскі СКА сустрэнецца з гаспадарамі турніру гандбалістамі „Гомеля”. Пераможцы гэтых сустрэч 14 траўня будуць аспрэчваць Кубак краіны, прайграўшыя паспаборнічаюць за трэцяе месца. У мінулым годзе БГК перамог у фінале менскіх армейцаў з лікам 27:23. Для берасцейцаў гэта была дзявятая перамога ў розыгрышы Кубка краіны.

Па аналагічнай схеме, як і ў мужчын, пройдуць вырашальныя сустрэчы жаночых спаборніцтваў. Плануецца, што 6 траўня ў Оршы ў паўфіналах гандбалісткі „Гомеля” згуляюць з бабруйскай „Бярэзінай”, а прадстаўнік сталічнага рэгіёна „БНТУ-БелАЗ” праэкзаменуе берасцейскае „Бярэсце”. Фінал і матч за трэцяе месца адбудзецца 7 траўня. Год таму другі раз у сваёй гісторыі Кубак заваявалі гамяльчанкі, якія перамаглі ў вырашальным паядынку „БНТУ-БелАЗ” у дадатковы час з мінімальнай перавагай – 30:29.

belta.by