Вызначыліся супернікі беларусаў на US Open



У выніку праведзенай жараб’ёўкі вызначыліся супернікі беларускіх тэнісістаў на адкрытым чэмпіянаце ЗША. У адзіночным разрадзе кваліфікацыі на гэтым буйным турніры сустрэнуцца:

Арына Сабаленка (110 нумар WTA, Беларусь, 7) — Каміла Разатэлла (243 WTA, Італія)  Вера Лапко (188 WTA, Беларусь) — Даніэла Сегель (229 WTA, Чылі)  Уладзімір Ігнацік (166 ATP, Беларусь) — Максіма Гансалес (190 ATP, Аргенціна)  Ілля Івашка (205 ATP, Беларусь) — Факунда Багніс (109 ATP, Аргенціна, 10)  Ягор Герасімаў (123 ATP, Беларусь, 17) — Федэрыка Корыя (233 ATP, Аргенціна).

Кваліфікацыйны спабор адкрытага першынства ЗША стартуе сёння, 22 жніўня. Матчы асноўнай сеткі турніру, прызавы фонд якога складае  46 303 400 даляраў, пройдуць з 28 жніўня па 10 верасня.

 Беларускае Радыё Рацыя