Вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу Лігі Еўропы



Вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу Лігі Еўропы, апошнім з якіх стала італійская «Рома», якая адолела «Феенорд» з Нідэрляндаў па суме дзвюх сустрэч з лікам 3:2. Таксама барацьбу ў турніры працягне «Аякс», які дзякуючы дублю польскага футбаліста Аркадыюша Міліка разграміў варшаўскую «Легію» з лікам 3:0. У далейшую стадыю турніра прайшоў днепрапетроўскі «Днепр» – пасля хатняй перамогі з лікам 2:0 украінскі клуб на выездзе згуляў унічыю 2:2 з грэцкім «Алімпіякасам». Кіеўскае «Дынама» здолела прайсці французскі «Генгам». Кіеўляне адрабілі гасцявую страту 1:2 і выйгралі на хатняй арэне 3:1. Далей ідуць і абодва расейскія клубы. Пецярбургскі «Зеніт» пераканаўча сустрэў ПСВ – 3:0 — дубль на рахунку Рандона, яшчэ адзін гол дадаў Халк, а маскоўскае «Дынама» засмуціла бельгійскі «Андэрлехт» – 3:1. Дубль Лукаку дапамог «Эвертану» перамагчы «Янг Бойз» 3:1. Першая сустрэча скончылася з лікам 4:1, і па суме дзвюх сустрэч «Эвертан» апынуўся мацней за швейцарцаў з лікам 7:2.«Бешыкташ» ў серыі пенальці перамог «Ліверпуль». Першая гульня завяршылася перамогай англійскай каманды з лікам 1:0. А напярэдадні аналагічны вынік у асноўны час быў зафіксаваны ў карысць турэцкай каманды. У дадатковы час каманды пераможцу не выявілі, а ў серыі 11-метровых удараў былі дакладней гульцы «Бешыкташа» – 5:4.«Севілья» у Мёнхенгладбахе перамагла з лікам 3:2 мясцовую «Барусію». Першая гульня таксама завяршылася перамогай іспанскай каманды.«Інтэр» пасля выніковай нічыйнай гульні з лікам 3:3 з «Селтыкам» у гасцях на сваім полі перамог з мінімальным лікам 1:0 і таксама выйшаў у наступны раўнд. У 1/8 фіналу таксама ўбачым яшчэ тры італійскія клубы «Тарына», «Напалі» і «Фіярэнціну», а таксама нямецкі «Вольфсбург», бельгійскі «Бруге» і іспанскі «Вільярэал».

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя