Вызначыліся ўсе ўдзельнікі асноўнага этапу Кубка Беларусі па гандболе



Гандбалісты „Гомеля” і магілёўскага клуба „Машэка” выйшлі ў „Фінал чатырох” розыгрышу Кубка Беларусі 2018/19 сярод мужчынскіх каманд.

У паўторным паядынку 1/4 фіналу гандбалісты „Гомеля” ўпэўнена перамаглі на сваёй пляцоўцы менскі „Віцязь” з лікам 44:33. У першай гульні, якая адбылася ў Менску, гамяльчане таксама былі мацнейшыя – 32:27.

Гандбалісты „Машэкі” у Гародні саступілі мясцоваму „Кронану” з вынікам 29:37, але прабіліся ў вырашальны раўнд дзякуючы больш буйной хатняй вікторыі – 40:30. Акрамя „Гомеля” і „Машэкі” у „фінале чатырох” кубкавага турніру згуляюць цяперашні ўладальнік трафея, чэмпіён краіны Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова і фіналіст мінулага розыгрышу менскі СКА.

У жанчын апошнімі ўдзельнікамі вырашальнай стадыі Кубка Беларусі сталі гандбалісткі „Гараднічанкі” і „Вікторыі-Берасця”. Гарадзенская дружына двойчы ўпэўнена перайграла бабруйскую „Бярэзіну” – 40:24 (дома) і 44:37 (у гасцях). Берасцейскія спартоўкі абмяняліся перамогамі з „Віцяблянкай” і прабіліся ў „Фінал чатырох” за кошт большай колькасці мячоў, закінутых на чужой пляцоўцы: у гасцях яны саступілі 31:33, а дома выйгралі з лікам 23:21. Барацьбу за Кубак таксама павядуць яго ўладальнік „БНТУ-БелАЗ” і віцэ-чэмпіён краіны „Гомель”.

belta.by