XXVII чэмпіянат Беларусі па футболе пачнецца 1 красавіка



У менскім Доме футбола адбылося лёсаванне 27-га чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі.

Усе лідары мінулага сезона стартуюць на выездзе. 13-разовыя чэмпіёны краіны футбалісты барысаўскага БАТЭ ў першым туры згуляюць у гасцях у „Гомеля”, які вярнуўся ў элітны дывізіён пасля гадавога перапынку. Уладальнік серабра салігорскі „Шахцёр” адправіцца на сустрэчу з „Гарадзеяй”. Бронзавыя прызёры мінулага нацыянальнага першынства – футбалісты менскага „Дынама” ў Магілёве сустрэнуцца з мясцовым „Дняпром”.

Расклад астатніх паядынкаў першага тура: „Віцебск” – „Крумкачы” (Менск), „Нёман” (Гародня) – „Славія” (Мазыр), „Нафтан” (Наваполацк) – „Слуцк”, „Мінск” – „Дынама” ( Берасце).

Чэмпіянат Беларусі пачнецца 1 красавіка, фінішуе 26 лістапада, калі адбудуцца матчы 30-га тура. Вышэйшую лігу пакінуць каманды, якія занялі 15-е і 16-е месца, іх заменяць два лепшыя клубы з першай лігі нацыянальнага першынства.

Новы футбольны сезон у Беларусі па традыцыі адкрыецца матчам за Суперкубак, за які 11 сакавіка паспрачаюцца чэмпіён БАТЭ і ўладальнік Кубка краіны жодзінскае „Тарпеда-БелАЗ”. У 2011 годзе гэтыя сапернікі ўжо сустракаліся ў барацьбе за ганаровы трафей, і тады барысаўчане выйгралі з лікам 3:0. У актыве БАТЭ 6 перамог у гульнях за Суперкубак (2010 2011, 2013-2016).

belta.by