„Яга” выявіла характар і выйграла ў Забжэ



„Гурнік” Забжэ вёў з «Ягелоніяй» з лікам 1:0 да 66-й хвілін, але ў выніку прайграў у апошнім матчы 21-га тура PKO Ekstraklasa. Каманда Ірэніўша Мамрота выйграла з лікам 2:1 дзякуючы голу Томаша Пшыкрыла і дакладнага ўдару ў дададзены час Караля Струскага.

„Ягелонія” дзякуючы гэтай перамозе аддалілася ад зоны вылету.

Канстанцін Кучынскі заключыў кантракт з Гомелем

Беларускі абаронца Канстанцін Кучынскі перайшоў у „Гомель”, перадае прэс-служба клуба. Пагадненне паміж зялёна-белымі і 23-гадовым гульцом разлічаны да канца сезона. У мінулым сезоне Кучынскі правёў 12 матчаў за дубль мінскага „Дынама”, у якіх вызначыўся двума забітымі мячамі і запісаў у свой актыў дзве дзейсныя перадачы. Таксама ў яго актыве дзве гульні за асноўную каманду бела-блакітных. Таксама ў кар’еры абаронца выступаў за „Зорку-БДУ”, „Ліду” і „Белшыну”. У 2019 годзе ён стаў пераможцам першай лігі ў складзе бабруйскай каманды, а ў 2020 годзе правёў за „Белшыну” 24 матчы ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Беларусі. Раней Канстанцін выклікаўся ў юнацкую і маладзёжную зборныя Беларусі.

Лісабон і Парыж прымуць першыя матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Пасля двухмесячнага перапынку сёння адновяцца матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Першыя паядынкі 1/8 фіналу пройдуць у Парыжы і Лісабоне. Футбалісты „Пары Сэн-Жэрмэн” прымуць у сталіцы Францыі мадрыдскі „Рэал”. У Лісабоне партугальскі „Спортынг” згуляе з фіналістам мінулага розыгрышу англійскім „Манчэстэр Сіці”.

Сустрэчы ў адказ у гэтых парах пройдуць 9 сакавіка ў Мадрыдзе і Манчэстэры.
Яшчэ два матчы першага раўнда плей-оф чэмпіёнскай Лігі пройдуць заўтра. Італьянскі „Інтэр” сустрэнецца ў Мілане з англійскім „Ліверпулем”, аўстрыйскі „Зальцбург” прыме ў сябе дома лепшую каманду Германіі мюнхенскую „Баварыю”. Тут гульні ў адказ за выхад у чвэрцьфінал адбудуцца 8 сакавіка ў Ліверпулі і Мюнхене.

Ілля Івашка з перамогі стартаваў на турніры АТП у Марсэлі

У матчы першага раўнда на турнір АТП у Марсэлі беларускі тэнісіст Ілля Івашка, які мае 49-ы нумар сусветнага рэйтынгу перайграў 114-ю ракетку планеты славака Норберта Гамбоша  з лікам 7:6, 6:3. Матч доўжыўся 1 гадзіну 44 хвіліны.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]