„Ягелонія” (Беласток) – „Легія” (Варшава) 1:1



У Беластоку з лікам 1:1 пасля галоў Івана Рунье на 1-й хвіліне і  Сандра Куленавіча на 89-й пасля спрэчнага штрафнога завяршыўся цэнтральны матч 13-га тура чэмпіяната Польшчы.

Пасля гульні трэнер гасцей з Варшавы Рыкарду Са Пінту выказаў упэўненасць, што яго каманда была лепшай і заслугоўвала перамогі:

– Валоданне мячом – гэта было 70% па нашым баку, мы кантралявалі гульню. Праціўнікі стараліся выкарыстаць нашы памылкі. Праблемай быў гол, які быў забіты вельмі хутка, што абсалютна змяніла нашу гульню. Нічыя – гэта з’яўляецца найважнейшым.

Не пагадзіўся з калегам трэнер „Ягелоніі” Ірэнэуш Мамрот, які звярнуў увагу, што гол „Легіі” быў забіты пасля памылкі галоўнага арбітра сустрэчы, што выклікала бурныя спрэчкі і дробныя сутычкі прадстаўнікоў абодвух дкаманд пасля фінальнага свістка:

– Вялікае адчуванне недабору, бо мы прапусцілі гол за дзве-тры хвіліны да канца сустрэчы. Нам далічылі чатыры хвіліны, няма чаго хаваць, што гэта вельмі неадназначна. Калі ідзе пра нашу арганізацыю гульні, то атака была на добрым узроўні. Мы моцна працавалі, прасоўваліся. Мінусам было тое, што праводзілі мала контратакаў у другой палове.

Наступны матч „Ягелонія” згуляе 31 кастрычніка ў Катавіцах, дзе ў рамках 1/16 фінала Кубка Польшчы згуляе з мясцовым клубам „ГКС” (GKS).

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя