Ягелонія – Падбескідзе 3:2
Ягелонія сустракалася з камандай Падбескідзе Бельска Бяла.
Першы гол забілі госці, Ягелонія двойчы адыгрывалася.
У выніку пры ліку 2:2, калі ўсе чакалі нічыі, на апошняй хвіліне матча гол забіў Тарас Раманчук, які пасля павіншаваў усіх праваслаўных з Вялікаднем:
– Усім праваслаўным, з нагоды Вялікадня, шмат здароўя, шчасця і поспеху як найбольш.
Гэты сэзон у Ягелоніі не самы лепшы. Пасля перамогі каманда можа быць амаль упэўнена ў тым, што застанецца ў экстракласе.
Калі чарговыя матчы, а засталося іх тры, прайграе, то можа завяршыць сезон сыходам у ніжэйшую – першую лігу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота poranny.pl
