„Ягелонія” – „Лех” – справядлівая нічыя
З лікам 1:1 завяршыўся футбольны матч, у якім сустрэліся адны з лепшых каманд польскай экстракласы – беластоцкая „Ягелонія” і познаньскі „Лех”. Матч быў падобны на сустрэчу, што адбылася ў мінулым сезоне. У першай палове лепшыя былі госці з Познаня, а ў другой – футбалісты з Беластоку. Першы гол на 27-й мінуце забіў Дарко Евціч, другі – на 86 хвіліне літовец Арвідас Навіковас.
– Шкада, што прапусцілі гол, бо лічу, што да гэтага моманту “Лех” не стварыў ніводнай сур’ёзнай гульнявой сітуацыі. Матч мог бы лепш закончыцца. Гэты гол стварыў нервовасць у нашый гульні і нам пачало бракаваць зручных момантаў. “Лех” нават нейкі час абараняўся ўсёй камандай на сваім полі. Але лічу, што нічыя справядлівая.
Сказаў пасля матчу трэнер „Ягелоніі” Ірэніyш Мамрот. Беластоцкая каманда зараз на трэцім месцы ў турнірнай табліцы чэмпіяната Польшчы. Праз тыдзень „Яга” сустрэнецца ў Гдыні з мясцовай „Аркай”.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
